У Вілейцы правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях нагадваюць нават на прыпынках грамадскага транспарту

26 мая 2020
На пункты нанесеныя пазнавальныя постары. У выглядзе коміксаў героі мультфільмаў ад МНС нагадваюць нумары ратавальнікаў, неабходныя меры падчас пажару, а таксама правілы абыходжання з агнём.
Такія тэматычныя "бяспечныя" прыпынкі з’яўляюцца па ўсёй краіне. У Мінскай вобласці можна ўбачыць у Салігорску, Барысаве, Нясвіжы - усяго 26 аб’ектаў.