У Вілейцы з’явіўся першы ў горадзе клуб па пейнтболе

15 февраля 2019

Ад ідэі да бізнес-мадэлі. У Мінскай вобласці развіваецца малое прадпрымальніцтва. Толькі летась фінансавай дапамогай на адкрыццё ўласнай справы скарысталіся больш за 250 жыхароў цэнтральнага рэгіёна. У Вілейцы з’явіўся першы ў горадзе клуб па пейнтболе. Пляцоўку на беразе Вілейскага вадасховішча абсталявалі спецыяльнай паласой перашкод, закупілі неабходны інвентар: касцюмы, маскі і маркеры – галоўныя інструменты для гульні. Турніры праводзяць незалежна ад надвор’я.

Атрымаць фінансавую дапамогу могуць тыя, хто зарэгістраваны ў цэнтры занятасці. Неабходна падрыхтаваць і абаранІць бізнес-план. Для гэтага арганізуюць спецыяльныя курсы па асновах прадпрымальніцкай дзейнасці.