Калі мінусавая тэмпература захаваецца, для мінчан арганізуюць і снежныя горкі для катання на цюбінгах і санках. Працуе і пункт пракату. Спартыўны інвентар сёлета абнавілі. Можна будзе катацца і пасля заходу сонца, дзякуючы дадатковаму асвятленню.
На падрыхтоўцы дыстанцыі пабываў Ілья Цвяткоў.
Калі не хапае прыроднага снегу - не праблема. Яго можна прыгатаваць. Зараз у Вяснянцы актыўна рыхтуюць штучнае пакрыццё для лыжаролернай трасы. На зімовай дыстанцыі ўжо намяло сапраўдныя гурбы - спецтэхніка і снежныя гарматы працуюць тут другі дзень. Назапашваць марозную масу трэба хутка – пакуль дазваляе мінусавая тэмпература паветра.
Для катання на лыжах плануюць падрыхтаваць снежную дарогу працягласцю больш за 500 метраў. Свежую трасу паспелі апрабаваць аматары зімовага спорту – да штучнага снегу трэба прызвычаіцца.
Канстанцін Каліноўскі, начальнік лыжаролернай трасы ФК "Мінск": "Істотна адрозніваецца пакрыццё. Тэхналогія вырабу трохі іншая. Тут вадкасць пад ціскам вылятае з гарматы і на хуткасці астуджаецца. І па сутнасці крышталі - гэта больш часцінкі лёду, чым снег. Такое пакрыццё лепш трымаецца і менш схільна да дэфармацыі".
Калі мінусавая тэмпература захаваецца, для мінчан арганізуюць і снежныя горкі для катання на цюбінгах і санках. Для тых, хто не мае асабістай спартыўнай экіпіроўкі, на тэрыторыі трасы працуе пракат лыж.
Працаваць траса ў гэтым зімовым сезоне будзе з 9 раніцы да 9 вечара. Катацца пасля захаду сонца будзе дапамагаць спецыяльнае дадатковае асвятленне.
У Вяснянцы праз некалькі дзён будзе гатова снежная траса для масавага старту
8 декабря 2020













