У верталётным клубе сабраліся паўсотні падапечных дзіцячага хоспіса

1 июня 2019

Разам з бацькамі яны прынялі ўдзел у захапляльным моташоу. Дзеці фатаграфаваліся з гоначнымі аўто і нават пракаціліся разам з байкерамі. Тут жа прайшоў канцэрт, а прафесійныя тату-майстры рабілі аквагрым. А ў гэтыя выхадныя дзіцячы хоспіс арганізуе вялікі флешмоб з мыльнымі бурбалкамі ў парку Чалюскінцаў. Кожны ахвочы можа прыйсці і далучыцца да яркай акцыі.