У Верхнім горадзе падчас выхадных можна было адчуць атмасферу Швецыі

3 июня 2019
Падчас выхадных Мінск ператварыўся ў вялізную святочную пляцоўку. У Верхнім горадзе можна было адчуць атмасферу  скандынаўскай краіны. Каларыт Швецыі прадставілі ў спартыўных баталіях: хакеі і нацыянальным флорболе, а таксама ў музычных акордах народных ансамбляў і кавербэндаў. Акрамя таго, Швецыя прапанавала свае зялёныя ініцыятывы. Майстар-класы і выступленні тэматычных тэатраў адбыліся ў экадворыку.

Цікава, што ўбачыць скандынаўскія краявіды можна было не пакідаючы Мінск. У віяр-акулярах прапанавалі адправіцца ў 3D-вандроўку па Стакгольме.

А праект No Stage аб'яднаў сотні аматараў сучаснага мастацтва. Сваё майстэрства прадэманстравалі артысты пластычных тэатраў і цырка, а таксама паказалі фаершоу. Новыя тэатральныя жанры кожную суботу - на вуліцы Камсамольскай.