У Верхнім горадзе Мінска стартаваў летні турыстычны сезон

6 июня 2016

Арт-тэраса, музычны завулак і школа вулічных тэатраў - у Верхнім горадзе Мінска стартаваў летні турыстычны сезон. У выхадныя на пляцоўцы ля ратушы ладзяць падарожжа па старонках гісторыі Беларусі. Рыцарскія турніры, сярэдневяковыя балады і бальныя танцы часоў Напалеона - кожны тыдзень гледачы змогуць прасачыць, як змяняўся выгляд нашай сталіцы на працягу тысячагоддзя. Карэтны дворык ператвараецца ў акадэмію вулічных артыстаў.

Увечары сцэны Верхняга горада будуць займаць музычныя моладзевыя і джазавыя калектывы.