У Верхнядзвінску ўзарвалі кінатэатр "Кастрычнік"

15 декабря 2016

У Верхнядзвінску з дапамогай узрыву знеслі аварыйны будынак кінатэатра "Кастрычнік". Будынак не выкарыстоўваецца з 2008 года і знаходзіўся ў аварыйным стане. Такім чынам ён уяўляў пагрозу для жыцця мясцовых жыхароў.

За гэты год дэманціравалі 6 аб'ектаў. Сярод іх збудаванні футравага завода, аварыйную воданапорную вежу ў пасёлку Руба, канструкцыі былога пясочнага завода ў Аршанскім раёне і вежу ў Полацкім раёне.