У Верхнядзвінску жыхарам дапамагаюць валанцёры Чырвонага Крыжа

24 апреля 2013

У райцэнтр накіравалася група з 10 рабочых і студэнтаў. Яны аб'язджаюць падтопленыя дамы, у якіх засталіся людзі, і раздаюць прадуктовыя і гігіенічныя наборы. У Верхнядзвінску валанцёры будуць працаваць некалькі дзён. Сёння тут самы высокі ўзровень уздыму вады за апошнія паўстагоддзя.