У Вене завяршылася 23-я сесія камісіі ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі

22 мая 2014
У выніку шырокай дыскусіі была прынятая прапанаваная Беларуссю рэзалюцыя Папярэджанне і барацьба з незаконным абаротам органаў і гандлем людзьмі з мэтай вымання органаў.

У адпаведнасці з беларускай рэзалюцыяй, Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці разам з шэрагам міжнародных арганізацый і краін - членаў ААН правядзе работу па зборы і аналізе звестак аб гандлі органамі. Будуць прааналізаваныя таксама заканадаўчыя аспекты праблемы. Вынікі працы прадставяць у форме тэматычнага даклада, гэта надасць новы імпульс прапрацоўцы праблемы.