У "Вялікім камені" стартавала будаўніцтва цэнтра супрацоўніцтва ў галіне трансфармацыі навукова-тэхнічных дасягненняў

18 декабря 2018

У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку сёння пачалося будаўніцтва сумеснага цэнтра супрацоўніцтва ў сферы навукова-тэхнічных дасягненняў. Гэта месца стане творчай прасторай для стартапаў. Такім чынам самыя прагрэсіўныя ідэі будуць на ўвазе ў вялікіх міжнародных карпарацый і адразу змогуць заручыцца іх фінансавай падтрымкай.

Гуан Чэньюо, намеснік дырэктара кітайскай будаўнічай карпарацыі: "Наша кампанія ўжо рэалізавала ў Беларусі некалькі буйных праектаў, у тым ліку мы пабудавалі сацыяльнае жыллё ў Гомельскай вобласці і многія аб'екты ў “Вялікім камені”. Будаўніцтва гэтага сучаснага цэнтра будзе цалкам фінансавацца Кітаем, а ўбачыць яго на гэтым месцы вы зможаце праз год".

Хутка ў парку з'явяцца яшчэ мінімум два вытворчыя будынкі - менавіта столькі кампаній папоўняць спіс рэзідэнтаў “Вялікага каменя” ў пятніцу.

Сёлета ж у “Вялікім камені” адкрыліся першыя вытворчасці. Пачаўся выпуск суперкандэнсатараў для электробусаў, запрацаваў завод ЛЭД-прадукцыі, а сумесная беларуска-кітайская кампанія “МАЗ-Вэйчай” выпусціла тэставую партыю дэталяў для рухавікоў. Плануецца, што ў наступным годзе колькасць вытворчасцяў дасягне двух дзясяткаў.