У "Вялікім камені" адбылася прэзентацыя зборніка "Асноўныя аспекты допуску да абароту медвырабаў і лекавых прэпаратаў"

24 августа 2021

У "Вялікім камені" адбылася прэзентацыя зборніка "Асноўныя аспекты допуску да абароту медвырабаў і лекавых прэпаратаў". Выданне дазволіць прыцягнуць новых інвестараў, а таксама дзеючым і будучым рэзідэнтам індустрыяльнага парка спрасціць работу з заканадаўчай базай у медыцынскай сферы. Гэта асабліва актуальна ў перыяд пандэміі.

У рамках прэзентацыі адбылося таксама падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж кітайскім рэзідэнтам парка і Цэнтрам экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя.