Ва Уздзенскім раёне выявілі пахаванне часоў Вялікай Айчыннай.

8 мая 2013

Мабыць, такую імправізаваную магілу мясцовым жыхарам проста прыйшлося выкапаць у 1941-м - менавіта гэтую дату лічаць годам смерці салдат. Ушанаваць іх памяць дапамаглі ўспаміны ветэранаў і дбайнае вывучэнне архіваў супрацоўнікамі Камітэта дзяржбяспекі.


Медальёны пакуль не апазнаных воінаў былі моцна пашкоджаныя. Спатрэбіцца правесці рэстаўрацыю і шэраг экспертыз, каб героі перасталі быць безыменнымі.