Ва Ушацкім раёне ўспамінаюць легендарны прарыў варожай блакады партызанамі

5 мая 2017

Сёння ва Ушацкім раёне ўспамінаюць падзеі ночы з чацвёртага на пятае мая сорак чацвёртага года. Легендарны прарыў варожай блакады партызанамі. Па сутнасці, ім атрымалася здзейсніць немагчымае. Быўшы ў цесным абкружэнніі партызаны распачалі адчайную спробу прарыву цаной уласных жыццяў, вывелі з вогненнага кольца больш як пятнаццаць тысяч мірных жыхароў. Памяць аб подзвігу захоўвае мемарыял "Прарыў". І сёння тут упершыню ў гістарычнай рэканструкцыі ажылі падзеі таго самога легендарнага бою. Эксклюзіўныя кадры ў рэпартажы Марыны Раманоўскай.

У руках у Дзям'яна Крупені - жывыя кветкі. Кожны год пятага мая ён прыходзіць да бронзавай фігуры партызана. Аб жахах вайны ведае не з кніг. У партызанскі атрад трапіў, калі яму споўнілася ўсяго шаснаццаць.

У гады Вялікай Айчыннай Ушачы былі цэнтрам партызанскага руху. Полацка-Лепельская партызанская зона ахоплівала вялізную тэрыторыю. Тут працавалі школы, майстэрні, друкарні. Некалькі разоў акупанты спрабавалі ліквідаваць партызанскі край.

Вясной сорак чацвёртага, калі фронт наблізіўся да паўночна-ўсходніх ускраін зоны, партызаны і мірнае насельніцтва былі ўзятыя ў варожае кольца. 16 партызанскіх брыгад трымалі абарону 25 сутак. І толькі прарыў мог стаць выратаваннем.

Легендарная падзея адбылася ў ноч з чацвёртага на пятае мая. Семнаццаць тысяч партызан супраць 60-тысячнай арміі ворага. Прабіўшы варожую блакаду ім атрымалася вывесці з абкружэння больш як 15 тысяч мірных жыхароў.

У памяць аб подзвігу партызан узвядуць мемарыял "Прарыў". Яго плошча - больш як тры гектары. Комплекс уключае ў сябе адразу некалькі маштабных кампазіцый. Кожная з якіх захоўвае гісторыю таго самага легендарнага прарыву. Падзеі ночы з чацвёртага на пятае мая сёння ўпершыню ажываюць у гістарычнай рэканструкцыі. На "Прарыве", як і ў дзень адкрыцця, мора людзей.

Каб узнавіць падзеі легендарнага бою, спатрэбіліся месяцы. Вялікая ўвага нават драбнюткім дэталям і спецэфектам. Але рэканструкцыя прарыву - не проста гістарычная пастаноўка. А навочны прыклад мужнасці народа, дзе кожны цаной уласнага жыцця ішоў да Вялікай Перамогі.