Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі і 75-годдзя святкавання вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў жыхары Ушач атрымалі вялікі падарунак. У 6-тысячным райцэнтры адкрылі сучаснае футбольнае поле са штучным пакрыццём для гульні ў міні-футбол. Пляцоўка адпавядае сучасным еўрапейскім стандартам, а якаснае пакрыццё дасць магчымасць займацца спортам круглы год. Ва Ушачах працуюць дзіцячыя секцыі футбола. Тут займаюцца больш як 70 школьнікаў. Новае поле стане месцам іх трэніровак і перамог.
Новая футбольная пляцоўка пабудаваная за фундатарскія сродкі. У выніку прыватна-дзяржаўнага партнёрства падобныя спартыўныя аб'екты з'явяцца яшчэ ў 78 малых гарадах.
Ва Ушачах адкрылі сучаснае футбольнае поле для гульні ў міні-футбол
8 мая 2019













