Ва Уруччы прайшлі паказальныя выступленні байцоў унутраных войскаў

18 февраля 2015

У рамках традыцыйнай акцыі "Белая Русь - будучым абаронцам Айчыны" на пляцы ваеннай часці 3214 ва Уруччы прайшлі паказальныя выступленні байцоў унутраных войскаў. Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны ўбачыць майстэрства байцоў спецназа сабраліся навучэнцы школ, гімназій, а таксама студэнты вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў сталіцы. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел маці дапрызыўнікоў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і актывісты грамадскай арганізацыі "Белая Русь".

Вадзім Дзевятоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Беларусі: "Пакуль жывыя ветэраны, пакуль, слава Богу, яны яшчэ ў страі, як мага больш трэба праводзіць такога патрыятычнага кірунку мерапрыемствы, праз якія можна прасякнуцца любоўю да Радзімы, пагутарыўшы з ветэранамі зразумець, якой цаной дасталася перамога".

Прайшла таксама дэманстрацыя сучаснай зброі і ўзораў новай ваеннай формы. Не засталіся без увагі і ветэраны, для якіх прадстаўнікі грамадскага аб'яднання "Белая Русь" падрыхтавалі святочны канцэрт і падарункі.