Ва ўкраінскім Букавелі за георгіеўскія стужкі ў салоне затрымалі машыну з беларускімі нумарамі

12 января 2018

Пра інцыдэнт паведамляе партал kurs.if.ua. Ужо вядома, што пяцярых грамадзян нашай краіны - трох мужчын і дзвюх жанчын - аштрафавалі на максімальную суму - 2 250 грыўняў, гэта прыкладна 80 долараў ЗША. Нагадаем, георгіеўская стужачка на заканадаўчым узроўні забароненая ва Украіне з чэрвеня. За яе публічнае выкарыстанне, дэманстрацыю або нашэнне пагражае штраф, за паўторнае парушэнне - адміністрацыйны арышт да 15 сутак.