Папулярызацыя нацыянальнай літаратуры праз супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Новыя аспекты і абмен вопытам у сферы літаратуры. Ва Уфе ўпершыню праходзіць Міжнародны кніжны кірмаш "Кітап-байрам". Сярод удзельнікаў больш чым 140 выдавецтваў і кнігарань, у тым ліку і Беларусь. Таксама экспануюцца работы аўтараў з розных рэгіёнаў Расіі, Казахстана і Кіргізіі. Кірмаш цікавы для ўсіх узростаў. У кожнай зоне акрамя прэзентацыі кніг арганізаваны майстар-класы, гульні, а таксама тэатральныя пастаноўкі.
Кірмаш прадоўжыцца да 28 мая. Па выніках будуць падпісаны пагадненні аб культурным супрацоўніцтве паміж выдавецтвамі і Саюзамі пісьменнікаў дзвюх краін.













