У лічбавай якасці пачалося вяшчаем у Асіповічах.

1 августа 2013
Там адключылі аналагавы сігнал. Першы дзень у лічбавым фармаце разам з жыхарамі горада Асіповіч правяла і наша здымачная група.

Якое яно - жыццё без перашкод? Падзеліцца Дзмітрый Цітоў.

Да 2015 года развітаюцца з аналагавым вяшчаннем больш як 60 перадаючых станцый і апошняя будзе станцыя ў Калодзішчах, але сёння, першыя, хто развітваюцца з аналагамі, гэта горад Асіповічы.

Ужо на подступах да Асіповічаў захацелася сказаць: Да лічбы гатовы. Лес дэцыметровых антэн ловяць лічбавы сігнал у прыватным сектары. Жыхары лёгка развіталіся з аналагавым вяшчаннем.

Гэта перадаючая станцыя, пачала першую трансляцыю ў 94-ым годзе. Амаль праз 20 гадоў для 15-тысячных Асіповічаў малюначак набывае высокую якасць. Пакой у цэху больш прасторны, а ККД тэлевізійных перадатчыкаў павялічваецца з 12 да 33%.

У перадаючым цэнтры ўсё выходзіць у лічбавай якасці. 96% беларусаў могуць прымаць лічбавы сігнал, але некаторыя дагэтуль глядзяць у аналагу. Стары малюначак яшчэ будзе паступаць на экраны тэлевізараў жыхароў Асіповіч з прылеглых станцый, але ў будучыні прыйдзецца ўсё-такі аблічбавацца. Да 2015-га аналаг і ўвогуле знікне.

Сёлета аналагавы сігнал знікне таксама ў Жлобіне, Бабруйску і Касцюковічах.

Абзавесціся якасным малюначкам дапамогуць: спецыяльная прыстаўка, калі тэлевізар стары; дэцыметровая антэна больш падыходзіць для прыватнага сектара; або новы TV-прыёмнік.