У цэнтры увагі – дзеці! Сёння ў сталіцы стартавала акцыя МНС

20 августа 2018

У цэнтры увагі – дзеці! Сёння ў сталіцы стартавала акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Перад пачаткам навучальнага года супрацоўнікі МНС у буйных гандлёвых цэнтрах будуць паведамляць вучням і іх бацькам, як паводзіць сябе ў экстрэмальных выпадках, а ўжо з 1 верасня ў школах пройдуць планавыя эвакуацыі і тэматычныя ўрокі бяспекі. Праверыць свае веды можна будзе на віктарынах.

Напрыканцы акцыі супрацоўнікі МНС наведаюць і дашкольныя ўстановы адукацыі. Малым прапануюць тэатралізаваны паказ і мультфільм на тэму бяспекі.