У цэнтры сталіцы сёння абмяжуюць рух транспарту

2 марта 2017

У цэнтры сталіцы сёння абмяжуюць рух транспарту з нагоды генеральнай рэпетыцыі парада да Дня міліцыі.

З 20:30 і да апоўначы нельга будзе праехаць па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Казлова да Маскоўскай. Таксама перакрыюць вуліцы Янкі Купалы і Леніна. Дзяржаўтаінспекцыя раіць вадзіцелям загадзя планаваць свой маршрут. Грамадскі транспарт будзе таксама рухацца ў аб'езд.