У цэнтры Магілёва стаў руйнавацца галоўны мост горада

26 февраля 2015

У цэнтры Магілёва літаральна на вачах у праходжых стаў руйнавацца галоўны мост горада. Ён злучае раёны абласнога цэнтра па абодва бакі Дняпра. Адпрацаваў  мост больш як паўстагоддзя і ўжо меў патрэбу ў капрамонце.  Але не паспелі…  Сем пралётаў агароджаў паваліліся ў ваду. Да шчасця, ніхто не пацярпеў. Як вырашыцца лёс галоўнага моста абласнога цэнтра,  аб тым, што хвалюе людзей - у нашай спецыяльнай рубрыцы.  

Гэты мост праз Днепр злучае два  самыя вялікія раёны Магілёва. Па сутнасці, асноўная артэрыя горада! Гутаркі  аб яго рамонце вяліся ўжо даўно, але далей за планы справа так і не дайшла.

Андрэй Кіблоў, генеральны дырэктар Магілёўскага ўпраўлення камунальных прадпрыемстваў: "Службы ЖКГ сумесна з упраўленнем капітальнага будаўніцтва праводзяць зараз абследаванне мацавання астатніх пралётаў, і па выніках будуць прымацца меры па недапушчэнні такіх выпадкаў".

А вось, на думку пешаходаў і вадзіцеляў, праблемнаму мосту ў Магілёве патрэбен не кантроль, а капрамонт. Якога ён не бачыў больш як паўстагоддзя з дня ўводу ў эксплуатацыю.

Асноўны знос закрануў менавіта ту частку маста, дзе знаходзяцца тратуары. Але і вадзіцелі, якія едуць па мосце, адчуваюць яго пастаянную вібрацыю. Упэўненыя - гэта небяспечна.

Рух транспарту на мосце не спынены. Толькі часам будзе абцяжараны па адной паласе - дзе працуюць дарожныя службы.

А ў гарвыканкаме зараз вымушаныя паскорыць працэс рамонту праблемнага моста. Другая палова гэтага года, як планавалася раней, ужо нікога не задавальняе. Сам мост можа не дацягнуць.

Зараз камунальнікі раяць людзям хадзіць толькі па адным баку моста.  На тратуарах у той частцы, дзе ўпалі поручні, усталяваныя часовыя загароды. А на астатніх з'явіліся папярэджанні аб небяспецы. 

Упершыню гарадскія ўлады згодны з гараджанамі -  касметычным рамонтам праблему не выправіць. Праўда, такая згода дасягнута толькі пасля здарэння - пакуль мост не стаў развальвацца на вачах у праходжых.