У цэнтры Магілёва пачаліся археалагічныя раскопкі

7 апреля 2014

Работы вядуцца на замкавай гары - месцы, дзе быў заснаваны населены пункт. У кар'еры добра бачныя пласты, якія адлюстроўваюць стагоддзі гісторыі горада. На глыбіні XVII стагоддзя ўжо ёсць першыя знаходкі. Тут выявілі цагляны падмурак дома. Паводле адной з версій археолагаў, гэта была казарма - жыллё для гарнізона. Таксама знойдзеныя асколкі пліткі. Іх галоўная каштоўнасць у тым, што з дапамогай знаходкі ўдалося высветліць год узвядзення будынка - 1643.


Раскопкі працягваюцца. Археолагі спадзяюцца, што ім удасца знайсці падмурак старажытнай царквы і даказаць, што Магілёў як паселішча быў заснаваны раней за 1267 год. Менавіта гэты год на сёння лічыцца афіцыйнай датай заснавання горада.