У цэнтры Мінска ўзнавілі першае пасляваеннае шэсце партызан

25 Мая 2019

Каб у кожнага з нас была магчымасць займацца спортам, працаваць, жыць у мірнай і незалежнай краіне, нашым продкам давялося заплаціць высокую цану. І наш абавязак - не толькі захаваць, але і перадаць памяць аб тых падзеях будучым пакаленням. Сёння ў цэнтры сталіцы ўзнавілі першае пасляваеннае шэсце. Парад партызан прайшоў праз два тыдні пасля вызвалення Мінска - амаль 75 гадоў таму. Урачыстая сустрэча прайшла на гарадскім іпадроме - зараз гэта вуліца Камсамольская. Тады па ёй прайшлі больш як 30 тысяч чалавек. На лета 1944-га праз прызму гадоў зірнуў Аляксандр Лучонак


Атмасфера ваеннага ліхалецця сёння з самай раніцы ахутала цэнтр сталіцы.

На былым гарадскім іпадроме разбіўся сапраўдны партызанскі лагер: пагрозліва вастрыліся супрацьтанкавыя "вожыкі", моц Савецкай арміі дэманстравала рарытэтная тэхніка, а самі ж салдаты, нібы ў засадзе, не гублялі баявы настрой. Кірыл Гарэлаў - адзін з удзельнікаў рэканструкцыі. Суткамі чаканіць крок, падрыхтаваць форму і, нарэшце, устаць у строй партызанскага атрада яго натхніла асабістая гісторыя. 

Усяго больш як 700 чалавек з усёй краіны прынялі ўдзел у маштабным праекце. На падрыхтоўку пайшло каля паўгода. 

Як і ў далёкім 1944-м, першай у параднай калоне прайшла конніца. Вершнікі, якія выконвалі ролю партызанскай брыгады "Народныя мсціўцы". За імі ў поўным узбраенні маршыравалі разведчыкі, падрыўнікі, кулямётчыкі і падпольшчыкі. Брыгады імя Шчорса, Чапаева, Чкалава і Кірава. Усяго шэсць парадных каробак. А паміж імі важна "чаканіў капытамі" незвычайны ўдзельнік рэканструкцыі - казёл па мянушцы Малы. 

Ён з'явіўся ў партызанскім атрадзе "Барацьба" ў 1943-м. Разам з салдатамі і афіцэрамі ўдзельнічаў ва ўсіх баявых дзеяннях і, нібы разведчык, прыбраны ў нямецкую фуражку і ордэны, ён цягаў вось такую санітарную торбу на баках. Такім чынам маскіруючыся, Малы дастаўляў медыкаменты савецкім салдатам. 


Яркую старонку ў хроніцы Вялікай Айчыннай вайны рэканструктары пастараліся прачытаць максімальна пэўна, з акцэнтам на кожную дэталь. Бо за шэсцем з імправізаванай трыбуны назіралі рэальныя ўдзельнікі баявых дзеянняў - героі той самай гістарычнай драмы. 

3 ліпеня ў вызвалены Мінск увайшла брыгада і Браніслава Карпенкі. Аднак баявыя акалічнасці не дазволілі яму ўбачыць святочнае шэсце. Праз 75 гадоў  падпалкоўнік гаворыць: рэканструкцыя свята выклікала абсалютна розныя пачуцці. Дарэчы, як раз дзеці сёння пратэсціравалі, як гэта быць прафесійным вайскоўцам: іх вучылі правільна падшываць каўнерыкі, аказваць першую медыцынскую дапамогу і ўпэўнена крочыць страявы. На вуліцы Камсамольскай размясціліся з дзясятак забаўляльных пляцовак.