У цэнтры Мінска тэсціруюць новы разумны святлафор з падсветкай

4 августа 2023

Святлафорны тэст-драйв - першы эксперыментальны экзэмпляр ужо на Сурганава. Ён абсталяваны дадатковай падсветкай, гукавым сігналам і вызыўной прыладай. Усяго ў сталіцы больш за восем соцень светлавых рэгуліроўшчыкаў. Першы з'явіўся літаральна 85 гадоў таму.

Напярэдадні Міжнароднага дня святлафора аб інфраструктуры дарог і арганізацыі руху - Карына Гурэвіч.

Разумны, эксперыментальны і пакуль адзіны. На Сурганава тэсціруюць новы святлафор для пешаходаў. У першую чаргу бачны стыльны выгляд, але куды важней начынне. Увечары электронны рэгуліроўшчык падсвятляе дарогу зялёным і чырвоным, абсталяваны гукавым сігналам і вызыўной прыладай. Можна дадаткова ўсталёўваць камеры відэаназірання.

Святлафоры на вуліцах сталіцы - дзеля бяспечнага і зручнага трафіку

Нават самым сучасным святлафорам патрэбна дыягностыка. Своечасовай ачысткай і рамонтам займаецца каманда СМЭП. Электраманцёр Генадзь Кернажыцкі "прыглядае" за святлафорамі ўжо 40 гадоў. За гэты час лямпавыя змяніліся на святлодыёдныя, а колькасць значна вырасла.

Зараз у Мінску больш за 8 соцень святлафораў, амаль усе падключаны да аўтаматызаванай сістэмы. Цыклы гарэння залежаць ад часу сутак, пары года. Мяняюць іх і ў святочныя дні. Усё, каб стварыць максімальна зручны і бяспечны трафік для вадзіцеляў і пешаходаў, пазбегнуць канфліктаў на дарозе. Тут да працы падключаюцца супрацоўнікі ДАІ.

Сотні камер дапамагаюць сачыць за дарожнай сітуацыяй у горадзе. Пры паведамленні аб заторы можна павялічыць карцінку на адным з экранаў, дэталёва разгледзець патокі машын. А затым аператыўна адправіць на месца спецыялістаў, якія дапамогуць выправіць становішча.

Першы электронны рэгуліроўшчык з'явіўся ў сталіцы 85 гадоў таму на скрыжаванні вуліц Бабруйскай і Кірава. Цяпер гэта незаменны элемент дарожнага руху і сапраўдная частка гісторыі. Напрыклад, у парку 50-годдзя Вялікага Кастрычніка можна ўбачыць святлафорнае дрэва і нават прачытаць гісторыю на стэндзе. Дарэчы, ужо заўтра, 5 жніўня, у свеце адзначаць Міжнародны дзень святлафора.