У цэнтры Мінска сёння пройдзе парад пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі

21 июля 2018

Ратаваць чужыя жыцці, рызыкуючы сваім. Сёлета пажарнай службе Беларусі спаўняецца 165 гадоў.

У гонар свята сёння ў цэнтры сталіцы пройдзе парад пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Пачатак у 11 гадзін. Пройдзе калона ад Белдзяржцырка да плошчы Перамогі. Ратавальнікі прадэманструюць пажарную форму розных эпох, тэхніку - як рарытэтную, так і сучасную. Усяго больш за 60 адзінак. Сапраўднае шоу арганізатары абяцаюць у парку Горкага: феерверк і водныя феерыі. У перадпачатку знамянальнай даты з'явілася і паштовая марка "Беларуская пажарная служба". Яе гашэнне адбылося напярэдадні.

Для самых маленькіх гасцей арганізуюць розныя конкурсы і віктарыны. За ўдзел дзецям уручаць жэтоны, якія пасля можна будзе абмяняць на падарункі.