У цэнтры Мінска з'явіўся незвычайны музей

12 июня 2014

Са сталічнай плошчы Перамогі сёння ў падарожжа па Беларусі адправіўся адзіны ў нашай краіне музей на колах. Менавіта такі незвычайны аўтобус стаў сімвалам маладзёжнага марафону пад назвай 70, прысвечанага юбілею вызвалення Беларусі. На плошчы ў сталіцы сабраліся юнакі і дзяўчаты, ветэраны і піянеры, каб асабіста ўбачыць экспанаты гэтага музея. Зараз аўтобус аб'ездзіць усю краіну, прыпынкі зробіць ва ўсіх абласных гарадах. Адным з першых яго пасажыраў стала і Улада Карніцкая.


Зброя, прэса і форма - усё, што праляжала пад зямлёй некалькі дзясяткаў гадоў. Зараз каля сотні экспанатаў часоў адной з самых страшных войнаў чалавецтва не ў музеі, а ў аўтобусе. Такая экспазіцыя на колах стала сімвалам акцыі пад назвай 70 - ідэйны натхняльнік якой Беларускі саюз моладзі.


Пазнаць аўтобус можа з лёгкасцю кожны. Ён увесь упрыгожаны сімваламі акцыі. А унутрые шашкі, гранаты і асабістыя рэчы байцоў. Адным словам, экспазіцыя - сведчанне гераізму беларускага народа. Яе збіралі нават некалькі музеяў.


Незвычайны музей сёння прыпаркаваўся прама ў цэнтры горада - на сталічнай плошчы Перамогі. Для яго гэта, як і для самой акцыі, так званы пункт А. Адправіць яго ў першы вялікі рэйс тут сабраліся некалькі дзясяткаў юнакоў, дзяўчат і ветэранаў. Усе выстраіліся ў чаргу, каб на ўласныя вочы ўбачыць музей-бус. Бо ўжо заўтра ён спыніцца ў Брэсце.


У кожным горадзе Беларусі прыпынак музея-буса стане сапраўдным святам - пройдуць маладзёжныя канцэрты субкультур. Паводле задумы арганізатараў, завершыцца марафон напярэдадні Дня Незалежнасці. А непасрэдна 3-га ліпеня музей на колах услед за ваеннай тэхнікай, разам з мірнай паедзе па парадным Мінску.


Ігар Бузоўскі, першы сакратар БРСМ: Беларусь знаходзіцца ў такім стане ўрачыстасці. Гэта не проста свята. 70 гадоў вызвалення Беларусі, 70 гадоў, калі кожны малады чалавек, магчыма, яшчэ не ўсвядоміў гэта ўнутрана, але мы павінны навучыць моладзь разуменню таго, што 70 гадоў мы жывём пад мірным небам.


На некалькі экспанатаў ужо сёння ў мабільным музеі стала больш. Тут ад сталічнага Вечнага агню запалілі факел. Зараз гэта лампада марафонам праедзе па ўсёй краіне. У падарожжа разам з музеем адправіцца і зямля, сабраная ля стэлы Мінск - горад-герой. Зваротна музей-бус прывязе жмені зямлі з месцаў легендарных бітваў з усіх рэгіёнаў краіны. Яшчэ адзін сімвал памяці пакінуць на Кургане Славы.