У цэнтры Мінска адкрыўся музей грошай

23 августа 2018

Экспазіцыя сабрала медныя, чыгунныя, залатыя і срэбраныя манеты, а яшчэ так званых зайчыкаў і зуброў. Паказана больш за тысячу экспанатаў. Можна ўбачыць купюры з шасцю мовамі і самыя вялікія манеты - памерам з далонь. Іх намінал 150 рублёў, і адносяцца яны да калекцыі памятных манет Нацыянальнага банка.

Ілья Чарняўскі, экскурсавод: "Тут прадстаўленыя не менавіта беларускія грошы, а тыя грошыкі, якія хадзілі на тэрыторыі Беларусі. Самі беларускія грошы пайшлі толькі з 90-х гадоў. Нямецкай акупацыі, савецкага перыяду грошы, польскія, царскія - гэта значыць усё, што было на тэрыторыі Беларусі за 120 гадоў апошніх".

Музей працуе штодзень. Ёсць сэнсарны экран з віртуальнай экскурсіяй, якую можна правесці самастойна.