У цэнтры Брэста ўжо больш як тыдзень ідуць пошукавыя працы - у гэтым квартале падчас вайны знаходзілася яўрэйскае гета

8 февраля 2019

У цэнтры Брэста на пляцоўцы, дзе інвестар планаваў узвесці жылы дом з гандлёвым комплексам, спынена будаўніцтва. На гэтым месцы ўжо больш як тыдзень ідуць пошукавыя працы. У квартале вуліц Машэрава і Куйбышава падчас вайны знаходзілася яўрэйскае гета. У літаральным сэнсе "з трагічнага мінулага" здабываюць астанкі расстраляных мужчын, жанчын і дзяцей.

Вольга Малафеечава, экскурсавод: "Гета ўтварылася ў 1942 годзе, і на той момант ў гета пражывала каля 17 тысяч чалавек. У большай сваёй частцы пры ліквідацыі гета былі расстраляныя ў межах нашага горада і нават проста ў дварах тых дамоў, дзе яны жылі".

Пасля заканчэння пошукавых прац астанкі перапахаваюць з усімі ўшанаваннямі. Лёс жа інвестпраекта "Прыбужскі квартал" пакуль невядомы. Усяго ў абласным цэнтры і наваколлях у гады Вялікай Айчыннай вайны было знішчана амаль 35 тысяч яўрэяў.