У цэнтры Брэста разгарнуўся пераднавагодні кірмаш

7 декабря 2015

У цэнтры Брэста разгарнуўся пераднавагодні кірмаш - арганізаваны пашыраны продаж сувеніраў, ёлачных цацак, гірляндаў, карнавальных касцюмаў, іншай навагодняй атрыбутыкі. Усяго ў Брэсцкай вобласці запланавана правесці больш за сто перадсвяточных кірмашоў. Таксама ў рэгіёне вызначаныя 150 гандлёвых пунктаў, дзе будуць рэалізоўваць жывыя елкі і хвоі. Іх продаж пачнецца бліжэй да свята, у апошняй дэкадзе снежня.

Аляксандр Шпудзейка, намеснік гендырэктара Брэсцкага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання: "Плануецца нарыхтаваць каля 25 тысяч навагодніх дрэў хвойных парод. Гэта ў асноўным, вядома, елкі. Што да цаны на навагоднія дрэвы, яна будзе мала адрознівацца ад мінулага года. Да метра навагодняе дрэва будзе каштаваць максімум 80 тысяч, ад метра да двух - 100 тысяч".

Сімвал Новага года ўжо ўсталяваны і на галоўнай плошчы Брэста. Вышыня зялёнай прыгажуні - 22 метры, складаецца яна са 130-ці жывых дрэў. Урачыстае адкрыццё галоўнай ёлкі горада запланаванае на 19 снежня.