У цэнтры Брэста з'явіўся пакой Уладзіміра Высоцкага

29 ноября 2015

Двухмесны нумар "люкс" - крыху больш за 30 квадратных метраў, размешчаны ў адной з гасцініц горада. Вядомы бард, паэт і акцёр менавіта тут чакаў Марыну Уладзі. З рэчаў, якія "бачылі Высоцкага", ложак, тумбачка і шафа. Атмасферу 70-х ствараюць савецкая радыёла, драўляныя гадзіннікі і чорна-белы тэлевізар. На сценах фатаграфіі з каханай францужанкай і радкі з яго твораў, якія даўно сталі цытатамі. Суткі ў такім нумары каштуюць паўтара мільёна рублёў. Тут таксама можна паслухаць выступленні, інтэрв'ю і паглядзець фільмы з удзелам Высоцкага.

Дзмітрый Мінкевіч, дырэктар гасцініцы:

"Ён любіў горад Брэст, таму што і прадзед Высоцкага з Брэст-Літоўска. І пастаянны транзіт у Францыю і Венгрыю, ён пастаянна праязджаў праз Брэст. Але, на жаль, спыняўся толькі два разы".

Дарэчы, у брэсцкім аэрапорце ў 2010 здымаліся сцэны прылёту ў Ташкент да фільма "Высоцкі. Дзякуй, што жывы!".