У цэнтральным рэгіёне распрацавана сістэма сацыяльнай падтрымкі ветэранаў і інвалідаў вайны

6 мая 2014

Напярэдадні свята Перамогі і 70-годдзя вызвалення Беларусі ў цэнтральным рэгіёне распрацавалі спецыяльную сістэму сацыяльнай падтрымкі ветэранаў і інвалідаў вайны. Ва ўсіх тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання яны бясплатна або са скідкай могуць адрамантаваць абутак, наведаць цырульню і аддаць вопратку ў хімчыстку. Акрамя таго, прынята рашэнне, што 70 ветэранаў і інвалідаў вайны будуць цалкам вызваленыя ад аплаты за сацыяльнае абслугоўванне дома.



Акрамя гэтага, да свята Перамогі для ветэранаў нават у самых аддаленых кутках цэнтральнага рэгіёну падрыхтавалі святочную праграму.