У цэнтральным рэгіёне пачалося вялікае перасяленне рыбы з рыбгасаў у прыродныя вадасховішчы

11 октября 2018

Тысячы новых насельнікаў для вадаёмаў Мінскай вобласці – у цэнтральным рэгіёне пачалося вялікае перасяленне рыбы з рыбгасаў у прыродныя вадасховішчы. Такім чынам ужо зарыбілі возера ў Бярэзінскім раёне. Пакуль тут рыбакам не трэба спадзявацца на багаты ўлоў – лоўля ў гэтым месцы першы час будзе забаронена. Якія ж яшчэ азёры папоўняцца новымі падводнымі жыхарамі? Чым карысная такая рыбалка наадварот, ведае Ян Пашкевіч.

Гадаванцы рыбгаса “Волма” атрымліваюць свой атэстат сталасці. У залежнасці ад памеру і віду рыбу перанакіроўваюць на новыя месцы жыхарства – у дзясяткі асобных сажалак або на зарыбленне вялікіх азёр.

Такім карпам каля 5 гадоў – іх адбіраюць спецыяльна, каб наступныя пакаленні рыбы атрымалі ад іх добрыя гены. Тыя, што пакуль маленькія, прадоўжаць набіраць вагу.

Белы амур, карп, шчупак – у кожным такім водным вальеры свае жыхары. Але многія з іх ужо гэтай вясной пераедуць у прасторныя азёры. Першых сёлетніх водных мігрантаў перасялілі ў Бярэзінскі раён.

Менавіта восенню такое падарожжа не стане моцным стрэсам для рыбы з-за нязначных перападаў тэмпературы. Амаль 3 тысячы новых насельнікаў глыбінь возера побач з вёскай Гарэнічы хутка пачнуць наводзіць парадак у сваім новым доме.

Дапамагалі ў маштабным пераездзе рыбам і дзеці мясцовай школы – нечакана для сябе яны сталі ўдзельнікамі open-air-урока па біялогіі.

Першыя некалькі дзён рыбам спатрэбіцца, каб асвоіцца у новым доме, а таму рыбалка ў месцы выпуску будзе строга забаронена. Акрамя таго, да канца месяца павялічыцца плотнасць падводных насельнікаў яшчэ аднаго возера - у Старадарожскім раёне.