У Цэнтральным раёне Мінска адбылася прэзентацыя новых анлайн-пляцовак

16 августа 2017

Мінчанам і кіраўніцтву сталіцы размаўляць напрамую цяпер стане прасцей. У Цэнтральным раёне Мінска адбылася прэзентацыя новых анлайн-пляцовак. Гэта адноўлены сайт адміністрацыі, інфармацыйны веснік "Аргументы і факты Цэнтральнага раёна", а таксама рэсурсы ў сацыяльных сетках. Праект рэалізуецца сумесна з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце. Па задумцы, ён стане інструментам аператыўнага рэагавання на крытычныя заўвагі і платформай прагрэсіўных ідэй па развіцці горада.

Да таго ж, у Цэнтральным раёне працуе кругласутачная вэб-камера, якую ўсталявалі на праспекце Пераможцаў. Карцінку з яе можна назіраць на сайце адміністрацыі.