У аранжарэі размешчана больш за 50 калекцыйных экзэмпляраў кветак ад аматараў. Экспазіцыя, паводле задумкі арганізатараў, дэманструе чатыры погляды на архідэі. Гэта бачанне фатографаў, мастакоў і батаніка-першаадкрывальніка. Чацвёрты погляд - гэта ўражанні наведвальнікаў выставы.
Дарэчы, у аранжарэі можна набыць архідэі розных відаў і гатункаў, а таксама аксесуары для іх вырошчвання.














