У тры разы больш жылля для шматдзетных пабудуюць сёлета ў Мінскай вобласці

24 мая 2019

Наваселле неўзабаве адзначаць звыш дзвюх тысяч сем'яў. Найбольш актыўна жылыя комплексы зараз узводзяць у Мінскім і Салігорскім раёнах, а таксама ў Барысаве. Дарэчы, па будаўніцтве жылля цэнтральны рэгіён - лідар у нашай краіне. Неўзабаве пачнецца будаўніцтва новай школы ў Бараўлянах. Таксама ў Мінскай вобласці запланавана ўзвесці тры дзіцячыя садкі.