У тры разы больш кветак упрыгожаць сёлета вуліцы Брэста

9 марта 2019

Рэкордны лік дэкаратыўных раслін - амаль два мільёны - высадзяць у горадзе ў год тысячагоддзя.  Святочную атмасферу створаць кампазіцыі на кветніках, колькасць якіх таксама павялічыцца. Старыя  рэканструююць і дададуць новыя. На працягу лета і пачатку восені Брэст будзе нагадваць горад-сад, у якім можна ўбачыць звыш 30-ці відаў  раслін.

Гэтак жа ў абласным цэнтры плануюць пасадзіць каля 27 тысяч дрэў.