У трэндзе ў беларускага турызму аўтарскія экскурсіі і актыўны адпачынак з акцэнтам на экалогіі

21 февраля 2020
Сёння прафесійнае свята адзначаюць лепшыя апавядальнікі ў свеце, чыя праца - знаёміць турыстаў з усімі асаблівасцямі краіны. Экскурсаводы, дарэчы, становяцца маладзейшымі. Пра гэта гаварылі падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

У трэндзе ў беларускага турызму аўтарскія экскурсіі і актыўны адпачынак з  акцэнтам на экалогіі. Эксперты адзначаюць і станоўчы ўплыў бязвізу на беларускі турызм - турыстычны паток павялічыўся на 100 працэнтаў.