У трох раёнах Мінскай вобласці забаронена наведваць лясы

8 августа 2018

З-за спякотнага надвор'я забаронена наведванне лясоў у трох раёнах Мінскай вобласці. У найбліжэйшыя дні наведваць лясны масіў будзе нельга ў Мінскім, Дзяржынскім і Стаўбцоўскім раёнах. Там зараз уведзены перадапошні - чацвёрты - клас пажарнай небяспекі. У астатніх лясах цэнтральнага рэгіёна зараз дзейнічае трэці клас. Таму не выключана, што забарону на наведванне лясоў увядуць і ў астатніх раёнах.

За наведванне лясоў падчас забароны прадугледжаны штраф да 20 базавых велічынь - 500 рублёў. Сёлета ў Мінскай вобласці з пачатку пажаранебяспечнага сезону здарылася 97 пажараў. Амаль усе зафіксаваныя ўзгаранні адбыліся па віне чалавека.