У топе зваротаў па гарачай тэлефоннай лініі - пытанні жыллёва-камунальнай сферы

24 июня 2016

Падчас правядзення Пятага Усебеларускага сходу працавала гарачая тэлефонная лінія. За два дні ад беларусаў было 538 званкоў - амаль на тры сотні менш, чым на мінулым народным вечы. Паводле слоў спецыялістаў, гэта гаворыць пра тое, што зваротная сувязь працуе эфектыўна. Пры гэтым, у топе зваротаў - пытанні жыллёва-камунальнай сферы.

Амаль 20% агучвалі будаўнічае або жыллёвае пытанне. На трэцім месцы - сацыяльнае забеспячэнне. Пры гэтым самым актыўным апынуўся Мінск - амаль 40% званкоў паступіла менавіта са сталіцы. Дарэчы, сёлета часцей пачалі тэлефанаваць мужчыны - 30% пытанняў было менавіта ад іх.

Адразу пасля брыфінгу ў інтэрв'ю нашаму каналу міністры аховы здароўя і энергетыкі пракаменціравалі новы ўказ аб фарміраванні цэн на лекі, тарыфаў для насельніцтва па газе і энергетыцы.

Васіль Жарко, Міністр аховы здароўя Беларусі: "Прыняты змены ва Указ № 366 "Аб цэнаўтварэнні на лекавыя сродкі і вырабы медыцынскага прызначэння". Якія маюць на ўвазе закладваць першапачаткова фарміраванне цаны да базавай велічыні. І што дазволіць знізіць ад 2 да 5% ужо кошт лекавых сродкаў. Плюс у некаторым цэнавым сегменце ўжо зніжаюцца аптовыя і рознічныя надбаўкі".

Уладзімір Патупчык, Міністр энергетыкі Беларусі: "Мы сёння можам забяспечыць узровень тарыфаў для рэальнага насельніцтва такі жа, як ён склаўся ў РФ - 117 долараў за тысячу метраў кубічных. І гэта ў два разу вышэй, чым для расійскіх энергетыкаў. Пры гэтым мы абсалютна не збіраемся мяняць тарыфы для насельніцтва. Яны ў нас нізкія. У сілу эфектыўнай работы беларускай энергасістэмы мы можам забяспечыць нізкія тарыфы і для рэальнага сектара і для насельніцтва".

Упершыню гарачая тэлефонная лінія пачала працаваць - каля 10-ці гадоў назад на Трэцім Усебеларускім народным сходзе. За гэты час з яе дапамогай праблемы змаглі вырашыць тысячы беларусаў.  



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя