У Талачынскім раёне моладзь дапамагае аграрыям збіраць ураджай яблыкаў

21 сентября 2021

Студэнты і навучэнцы - у дапамогу аграрыям на ўборцы ўраджаю. Моладзевы дэсант працуе на плантацыях Віцебскага, Лепельскага, Аршанскага, Полацкага, Пастаўскага і Талачынскага раёнаў. У апошнім на тэрыторыі самага вялікага сада краіны вядзецца ўборка яблыкаў. Іх тут 12 сортаў - у асноўным беларускай селекцыі. Садоўнікі Талачынскага кансервавага завода даўно супрацоўнічаюць з навучальнымі ўстановамі. Гэтымі днямі сабраць ураджай дапамагаюць студэнты Віцебскага ўніверсітэта імя Машэрава. 

Сады Талачынскага кансервавага завода займаюць плошчу больш як 700 гектараў. За дзень тут збіраюць да 100 тон яблыкаў. Вырошчваюць таксама вішню, сліву, чорную і чырвоную парэчку, агрэст і дурніцы.