У ТЛЦ пачалі працаваць валанцёры з Беларускага саюза жанчын

21 декабря 2021
Беларускія валанцёры працягваюць працу ў транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы. Бежанцаў забяспечваюць гарачым харчаваннем, вадой і ўсім неабходным. Чырвоны Крыж і іншыя міжнародныя арганізацыі прывозяць гуманітарныя грузы. Працуе на месцы і мабільны медпункт: за мінулыя суткі да беларускіх медыкаў звярнуліся 55 бежанцаў, у асноўным з прастудай. 11 чалавек зараз у бальніцы, тры парадзіхі ў крызісным цэнтры. Асаблівая ўвага дзецям: для іх у найбліжэйшы час будуць арганізаваны мабільныя адукацыйныя пункты.

Сёння на мяжы пачалі працаваць валанцёры з Беларускага саюза жанчын. У найбліжэйшыя дні прыбудзе дэлегацыя Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.


Тэгі:

#Мигранты