У цёплыя дамкі ад арктычнага надвор'я схаваліся жыхары сталічнага заапарка

6 января 2017

Адчувальныя да марозу страусы, вярблюды і ламы замест вулічных прагулак бавяць час у памяшканнях на цёплых саламяных матрацах. Птушыныя дамкі таксама апранулі ў саламянае тэрмафутра. Марозаўстойлівыя тхары - адны з апошніх, хто пераехаў у крытыя вальеры.

Для паўночных жывёл снег сапраўдная забава: лісы, алені, ваўкі і некаторыя птушкі з задавальненнем цешацца ў гурбах. Прапусціць   вялікі мінус толькі мядзведзь - касалапы Трыстан даўно спіць.