У "Танкавым біятлоне" каманда Беларусі заваявала серабро

18 августа 2019

1 гадзіна 41 хвіліна і 22 секунды! Зборная Беларусі заваявала серабро ў "Танкавым біятлоне". У парку "Патрыёт" у падмаскоўнай Кубінцы прайшло ўзнагароджанне наймацнейшых каманд, якія ўдзельнічалі ў спаборніцтве. Гэта самы напружаны і маляўнічы конкурс. Сапернікамі нашай краіны сталі Расія, Казахстан і Азербайджан. Беларусам дзякуючы добрай хуткасці і дакладнай стральбе атрымалася выйсці на другое месца.

У V Міжнародных Армейскіх гульнях беларусы прынялі ўдзел у 18 з 32 конкурсаў і заваявалі 12 медалёў: два залатыя ў снайпераў і спецназу, сярэбраныя камандзе прынеслі танкісты, ваенныя інжынеры, дэсантнікі, кінолагі, кухары і майстры беспілотнага бою. І тры бронзы ў лётчыкаў, вадзіцеляў і сувязістаў.