У Мытным камітэце прэзентавалі Call-цэнтр

3 мая 2014
Лічаныя дні застаюцца да галоўнага спартыўнага старту гэтага года -чэмпіянату свету па хакеі. Балельшчыкі дакладна не застануцца без увагі, зараз яны могуць атрымаць кансультацыю аб перамяшчэнні праз мяжу днём і нават ноччу. У Мытным камітэце прэзентавалі Call-цэнтр. Адначасова дзяжурыць на тэлефонах будуць 2 чалавекі. Турысты змогуць атрымаць адказ на англійскай, нямецкай або французскай мовах. Афіцыйныя тэрміны праекта з 5 па 31 мая. Акрамя таго, работнікі цэнтра будуць пастаянна маніторыць сітуацыю на пунктах пропуску.
Сяргей Барысюк, намеснік старшыні ДМК Беларусі: Супрацоўнікі маюць доступ да сістэм відэаназірання ў аўтадарожных пунктах пропуску, маюць доступ да адпаведных інтэрнэт-рэсурсаў, з дапамогай якіх можна ацаніць становішча і на сумежнай тэрыторыі.
Ужо зараз у краіну штодня прыбывае некалькі сотняў балельшчыкаў. Сёння за круглым сталом яшчэ раз ацанілі гатоўнасць мытні да патоку турыстаў. Рэгіянальныя прадстаўнікі ў фармаце відэаканферэнцыі абмяняліся вопытам працы зялёных калідораў.