У сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса беларускія ВНУ на два тыдні падоўжаць канікулы кітайскім студэнтам

28 января 2020
У сувязі з распаўсюджваннем новага віруса пнеўманіі беларускія ВНУ на два тыдні падоўжаць канікулы кітайскім студэнтам, якія з'ехалі дахаты. Для навучэнцаў з КНР складуць індывідуальныя графікі, каб не ўзнікла перабояў у навучанні.

Паводле апошняй афіцыйнай інфармацыі, новы каронавірус стаў прычынай гібелі 107 чалавек, інфікавана 4 з паловай тысячы. Пацверджана 45 выпадкаў за межамі Кітая - у 13 краінах свету. 

САЗ заклікае захоўваць спакой. 


Пры гэтым кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, які знаходзіцца зараз у Кітаі, заклікаў сусветную супольнасць захоўваць спакой і не спрабаваць масава эвакуіраваць сваіх грамадзян. Ва Ухане, які стаў  эпіцэнтрам распаўсюджвання новага тыпу каронавіруса, пасля чатырох дзён працы завяршылі будаўніцтва першага з новых будынкаў бальніцы. Ужо праз тыдзень медыцынскі цэнтр пачне абслугоўваць пацыентаў. Як вядома, 11-мільённы горад прыйшлося закрыць   на каранцін. Штодня ва Ухань з суседніх рэгіёнаў прыбываюць саставы  з медыкаментамі, свежай гароднінай і садавіной.