У сувязі з Радаўніцай зменены графік працы пагранічных пераходаў

16 апреля 2018

Па 17 красавіка 8 літоўскіх пунктаў пропуску, адзін латвійскі і 10 украінскіх працуюць па спецыяльным раскладзе. Дакладны графік даступны на сайце Дзяржпагранкамітэта Беларусі. Супрацоўнікі пагранкамітэта нагадваюць, што ў дадзеных пунктах будзе праходзіць пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на прымежнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт. Перасячы мяжу можна будзе як пешшу, так і на асабістым аўтамабілі.

І як стала вядома, 350 легкавых аўтамабіляў чакаюць выезду з Беларусі ў Польшчу. Больш за 150 у "Брузгах" і столькі ж у пункце пропуску"Брэст".