У сувязі з правядзеннем велагонак ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску зменіцца рух

17 июня 2019

У Мінску зменіцца рух  і з 22 па 25 чэрвеня. Гэта звязана з правядзеннем велагонак ІІ Еўрапейскіх гульняў.

На выхадных пройдуць групавыя спаборніцтвы жанчын і мужчын - 120 і 180 кіламетраў адпаведна. Стартуюць удзельнікі на Кастрычніцкай плошчы. Маршрут велагонкі пройдзе праз вуліцы Энгельса, Купалы, Кісялёва, Фрунзэ, Трасцянецкай і Пуліхава.

24 чэрвеня трэніроўка індывідуальнай гонкі з 7:30 да 13:30. А 25 чэрвеня фінальныя заезды   з 7 раніцы і да 5 вечара. Старт і фініш - таксама на Кастрычніцкай плошчы. Маршрут пройдзе па вуліцах Інтэрнацыянальная, Купалы, Старажоўская, Багдановіча, Няміга, Раманаўская Слабада і Ціміразева. Рух па маршруце велагонкі будзе перакрыты. Будзе абмежаваны выезд аўтамабіляў з двароў побач. Таксама  за суткі да стартаў і ў дні іх правядзення  забараняецца паркаванне ўздоўж вуліц, па якіх пройдуць велагонкі.