З 15:00 да заканчэння ўрачыстасцяў на плошчы Перамогі ўводзіцца часовае абмежаванне руху транспарту, за выключэннем грамадскага. Па праспекце Незалежнасці - ад вуліцы Леніна да праспекта Машэрава - грамадскі транспарт будзе курсіраваць без прыпынкаў.
З 17 гадзін рух усіх відаў транспарту поўнасцю закрыюць на некаторых участках.
Дзяржаўтаінспекцыя настойліва заклікае ўсіх удзельнікаў дарожнага руху ўстрымацца ад паездак на аўтамабілях у вышэйназваны час і для наведвання мерапрыемстваў скарыстацца грамадскім транспартам.













