У сувязі са святочнымі мерапрыемствамі ў Мінску адкарэктаваны дарожны рух

9 мая 2013

Цэнтр горада, у прыватнасці, раён плошчы Перамогі і ўсе вуліцы, якія перасякаюць праспект Незалежнасці, лепш аб'язджаць. З 8  раніцы да гадзіны дня будзе абмежаваны рух па галоўным праспекце горада і шэрагу суседніх вуліц. Памяняе свой маршрут і грамадскі транспарт.