У сувязі са святочнымі мерапрыемствамі ў Мінске будзе абмежаваны рух транспарту

14 сентября 2019

Сёння ў сувязі са святочнымі мерапрыемствамі ў горадзе будзе абмежаваны рух транспарту з 11:30 да 13:30 па маршруце: праспект Незалежнасці - вуліца Леніна - праспект Пераможцаў і Машэрава. Падчас закрыцця мотасезона па гэтых вуліцах праедзе калона байкераў. Яна пройдзе ад Кургана Славы да Палаца спорту.

А заўтра ў сувязі з правядзеннем Мінскага паўмарафона з 5 раніцы абмяжуюць рух па праспекце Пераможцаў - ад вуліцы Нямігі да праспекта Машэрава. З 7 раніцы зачыняць і некаторыя ўчасткі праспектаў Незалежнасці, Пераможцаў, а таксама вуліц Няміга і Максіма Багдановіча. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 16:00, за выключэннем участка праспекта Машэрава - ад Пераможцаў да вуліцы Даўмана. Там рух будзе перакрыты да паўночы.

Так што трапіць у цэнтр Мінска падчас паўмарафона можна будзе толькі на метро.